Праводзіны зімы. Свята пад такою назвай адбылося ў мінулую нядзелю 3 сакавіка на сядзібе знакамітага мастака Іллі Рэпіна на беразе Заходняй Дзвіны.
Задорныя музыкі, смачныя пахі блінцоў з медам і шкваркамі ды вялікая грамада скамарохаў вабілі электаўцаў вясновай раніцай. Праграма, у якой бралі ўдзел самадзейныя артысты, стварала святочны настрой. Амаль на працягу ўсей імправізаванай дзеі з пляцоўкі не сыходзіў народны драматычны калектыў пад кіраўніцтвам вядучай актрысы тэатра Якуба Коласа Раісы Грыбовіч. Весялілі гледачоў ансамбль «Сваякі», вакальны гурт «Хорус», даўнія сябры – студыя эстраднай песні «Альянс» Віцебскага раеннага дома культуры. Пры гэтым паміж музычнымі нумарамі ўвесь час праводзіліся вяселыя гульні і забавы. Удзельнікі то елі блінцы на хуткасць, то ўздымалі пудовую гіру, каталіся на санях, перацягвалі канат, спявалі, таньчылі і г.д. Амаль 20 казачных персанажаў удзельнiчалi ў гумарыстычных iнсцэнiроўках. Галоўны сімвал Масленіцы «Чучала» паглынула па-летняму гарачае полымя агню. І што гэта найлепшая зарука таго, што вясна неўзабаве возьме свае правы, згадзiлiся ўсе прысутныя. Надта ж вясела і натхнёна электаўцы зіму праводзілі.