Главная Новости Свята беларускай мовы
22 сентября, 2016

14 верасня, а 12-ай гадзіне, у 5-м філіяле імя Янкі Купалы Гомельскай гарадской бібліятэчнай сістэмы адбылося «Свята беларускай мовы», прысвечанае Дню бібліятэк Беларусі.

У мерапрыемстве ўдзельнічалі паэткі, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Вера Буланда, Тамара Кручэнка і Дар’я Дарошка.

Вера Буланда прыехала з Мінску. Па яе прызнанні яна пабывала ў Гомелі ўпершыню (і адразу апынулася на свяце). Дар’я Дарошка, якую сёлета прынялі ў члены СПБ, з’яўляецца лепшай паловай сямейнага паэтычнага дуэта «Татмір». Побач з ёй сядзеў Уладзімір Чараухін, моцная палова «Татміра».

Тамара Кручэнка працуе карэспандэнтам у абласной газеце «Гомельская праўда», таму (час ад часу) крэсліла ў рабочым нататніку. А звярнуць увагу было на што.

Свята беларускай мовы ўпрыгожылі сваімі песнямі народны ансамбль народнай песні  «Крынічанька» і салісты аддзела культуры  ўнітарнага прадпрыемства «Светатэхніка» Ірына Калесная і Вольга Пасенка. Майстар дэкаратыўна-прыкладной творчасці Любоў Беразняцкая расказвала пра сваю выставу «Залатая стужачка, зробленая залатымі рукамі» і даўнюю багатую традыцыю аздаблення рэчаў і адзення ў розных народаў. Вельмі спадабаліся і гумарыстычныя байкі ў выкананні актыўнай наведвальніцы бібліятэкі Соф’і Цурко.

Дзякуючы супрацоўнікам бібліятэкі свята ўдалося на славу! Гучала шмат добрых вершаў, ліліся песні, уручаліся падарункі і кветкі. Мерапрыемства ў сваёй асаблівай душэўнай манеры правяла загадчык спецыялізаванага аддзелу па абслугоўванні іналідаў па зроку Людміла Шарамет. Асобнае дзякуй Валянціне Ярмоленка за фотаздымкі.

Фото
Фото
Фото
Фото
Фото
Фото
Фото
Фото
Фото
Фото
Фото
Фото