Як электаўцы зiму праводзiлi
Праводзіны зімы. Свята пад такою назвай адбылося ў мінулую нядзелю 3 сакавіка на сядзібе знакамітага мастака Іллі Рэпіна на беразе Заходняй Дзвіны. Задорныя музыкі, смачныя пахі блінцоў з медам і шкваркамі ды вялікая грамада скамарохаў вабілі электаўцаў вясновай раніцай. Праграма, у якой бралі ўдзел самадзейныя артысты, стварала святочны настрой. Амаль на працягу ўсей імправізаванай дзеі з пляцоўкі не сыходзіў народны […]






