Главная Новости “Восеньскія гульні” на “Электе”
11 ноября, 2014

Сапраўднае свята адбылося шостага лістапада 2014 года ў актавай зале унітарнага прадпрыемства “Элект” ГА “БелТІЗ”, дзе прайшоў вечар адпачынку “Восеньскія гульні”.

У вечарыне прынялі ўдзел артысты народнага драматычнага калектыва “Вандроўнікі”, якія ў сваю чаргу зазывалі ўсіх жадаючых наведаць свята звонкімі і гучнымі прыпеўкамі. У гэты дзень работнікі прадпрыемства мелі магчымасць паглядзець тэатралізаваную пастаноўку, змест якой быў напоўнены народным гумарам, вяселымі гульнямі і шчырымі добрымі песнямі ў выкананні народнага ансамбля народнай песні “Кросны”.

Пасля тэатралізацыі адбылася святочная дыскатэка, на якой праспявалі ўдзельнікі народнай вакальнай мужской групы “Хорус”.

Багатая восень стаіць на парозе,У кошыку шмат падарункаў нясе .Мы шчыра вітаем, к сабе запрашаем,Мы рады яе залацістай красе.Куфэркі напоўнены шчодрым багаццем ,І час весяліцца і час святкаваць.Са святам віншуем і ўсіх заклікаемШчодра смяяцца , ды песні спяваць!

Восеньская свята адбылося!!!

Фото
Фото
Фото